Бусеў слоўнічак. Літара К
Вторник, 13.09.2016 08:16. Рубрика: БУСЯ
Сябрукоў у Бусі шмат:
Качка, кнігаўка, каршак,
Конік, каня, конь, крумкач,
Крот, кажан, каршун, касач.
А руплівая казуля
Сшыла бусліку кашулю,
Капялюш і камізэльку,
Да яе – каўнер, кішэньку.
Буся ходзіць па балоце:
Дзе сяброў такіх хто знойдзе?
Тэкст Святланы БОГУШ